Судовае слуханне па крымінальнай справе злодзея ў законе Дзмітрыя Галеева прадоўжылася

17 октября 2013
Абвінавачанаму трэба будзе адказаць за вымаганне ў складзе арганізаванай злачыннай групы. Даволі доўга падсудны ўхіляўся ад адказнасці. Некаторы час ён правёў у Расіі, пазней выехаў у Швецыю, адкуль яго і экстрадзіравалі. Галееў разам з памагатымі літаральна тэрарызаваў жодзінскага камерсанта. Ад апошняга кампанія спадзявалася атрымаць 18 тысяч долараў. Магчыма, на ўтрыманне так званага даху. Аператыўная праца міліцыі дазволіла затрымаць траіх фігурантаў справы.

Калі віна падсуднага будзе даказаная, крымінальнаму аўтарытэту чарговы раз давядзецца адправіцца за краты. Тэрмін, які яму можа пагражаць, - ад 7 да 15 гадоў. Наступнае судовае пасяджэнне прызначана на 23 кастрычніка.