Дзіўная знаходка

19 июня 2014

Дзіўную знаходку выявілі супрацоўнікі пункта мытнага афармлення Мінская пошта. У пасылцы з Галандыі, у якой па дакументах павінен быў знаходзіцца дыван, мытнікі знайшлі праваслаўную ікону. Рарытэт датуецца 1838 годам, і толькі па першай ацэнцы каштуе больш за 10 мільёнаў рублёў. Зараз ікона канфіскавана і адпраўлена спецыялістам на больш дэталёвую экспертызу.