Сталіца падрыхтавалася да абагравальнага сезона .

1 октября 2014

Пра гэта сёння нам паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухарчык. Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе 130 сталічных ЖЭСаў, а таксама ўстановы адукацыі і аховы здароўя. Сёлета ўбіраць двары і вуліцы падчас снегападаў будуць амаль 300 адзінак тэхнікі. Працягваюцца работы і па перакладцы цепласетак.


Камунальнікі абяцаюць уключыць цяпло, не чакаючы пакуль сярэднясутачная тэмпература на працягу 5 дзён стане ніжэйшай за 10 градусаў. У першую чаргу гарачымі батарэі стануць у бальніцах, школах і дзіцячых садах. Дарэчы, сёння сярэднясутачная тэмпература ў сталіцы складае 12,8 градуса цяпла.