Сталіца і Мінская вобласць аддаюць даніну памяці воінам-інтэрнацыяналістам

14 февраля 2014
Напярэдадні 25-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана праходзяць урачыстыя сходы і мерапрыемствы. Сёння ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых адкрылі мемарыяльную дошку Аб увекавечанні памяці загінуўшых у Афганістане. Служыцелі царквы, вайскоўцы, члены іх сем'яў, а таксама кіраўніцтва горада прынялі ўдзел у паніхідзе і закладцы капсулы з зямлёй.

На сёння толькі ў Мінскай вобласці 4 тысячы воінаў-інтэрнацыяналістаў. У тым ліку 2,5 тысячы ветэранаў вайны ў Афганістане.