Сталічны заапарк пераводзіць цеплалюбівых жывёл у цёплыя дамы

3 октября 2013
У першую чаргу пераехалі насухі, малпы, папугаі і фламінга. Астатнім жывёлам, напрыклад, львам, зубрам і аленям аб пераездзе турбавацца не прыйдзецца. Побач з вулічнымі вальерамі, у якіх яны жывуць, размешчаны ўцепленыя памяшканні. А вось мядзведзя Трыстана халады не пужаюць. Крывалапаму такое надвор'е да спадобы, ён з здавальненнем дэманструе сябе наведвальнікам заапарка і ў зімовую спячку пакуль не збіраецца.

Палюбавацца малпамі і сурыкатамі можна ў спецыяльных памяшканнях. А вось спевы рэдкіх птушак наведвальнікі пачуюць толькі з надыходам вясны.