Да канца 2015 года сталічны транспарт павінен перайсці на дыферынцыраваную сістэму аплаты. Гэта значыць - кошт паездкі будзе залежаць ад колькасці кіламетраў альбо часу паездкі. Спачатку сістэму абкатаюць на прыгарадных маршрутах, а потым ў сталіцы.
Антаніна Станкевіч - пра змяненні ў транспартнай сістэме горада. Даволі новыя аўтобусы і тралейбусы. Сярэдні ўзрост гарадскога грамадскага транспарту - 6 - 7 гадоў. Кожны год аўтапаркі сталіцы папаўняюцца новымі адзінкамі.
Курс на аднаўленне працягваецца. Толькі за мінулы год сталічны аўтапарк папоўніўся амаль дзвюма сотнямі новых машын.
Змяненні чакаюцца і ў сістэме аплаты транспарту. Размовы пра дыферынцыраваную сістэму аплаты - гэта калі кошт паездкі залежыць ад кіламетражу альбо часу - вядуцца даўно. Але да канца 2015 года сістэму абкатаюць на прыгарадных маршрутах, а потым увядуць і ў горад.
Адпаведна, для аплаты транспарту з'явяцца і новыя тарыфныя планы. Акрамя існуючых білетаў на месяц ці дэкаду альбо колькасць паездак, з'явяцца білеты на пэўны тэрмін - ад паўгадзіны да некалькіх дзён. Папоўніць разумныя карткі можна будзе не толькі ў кіёсках Мінсктранса ці метрапалітэна, але і з дапамогай спецыяльных тэрміналаў.
Спецыялісты ўпэўненыя: разумныя сістэмы дазволяць зрабіць транспартнае абслугоўванне больш якасным і хуткім. Усе змяненні мінчане і госці сталіцы змогуць ацаніць у найбліжэйшыя два гады.














