Сталічны студэнт выйграў стажыроўку ў рамках Канскага кінафестывалю

1 июля 2013
Каны дачакаліся беларускага студэнта. Стажыроўку ў арт-школе, якая працуе ў рамках Канскага кінафестывалю, сёлета выйграў сталічны студэнт Мікіта Шумакоў. Ён атрымаў дыплом Акадэміі крэатыўшчыкаў і зараз вярнуўся на радзіму. Чаму навучылі юнага піяршчыка ў Канах? Наталля Кезік сустрэлася са студэнтам амаль адразу пасля прылёту.

Тыдзень на Канскім кінафестывалі. Пра лепшы падарунак ён і не марыў. Два дні таму Мікіта вярнуўся з Акадэміі рэкламы Канскага фестывалю. Вось толькі часу на акліматызацыю ў Мінску ў студэнта зусім не засталося.
Адразу з Канскага кінафестывалю Мікіта адправіўся на выпускны баль. Пяцікурснік сёння раніцай атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Але як сам запэўнівае, свой выпускны баль ён адзначыў у Канах. У Акадэміі рэкламы заняткі праходзілі з самай раніцы і да позняга вечара. Але маладыя людзі пастараліся знайсці час і для адпачынку. Больш за ўсё ўразіла руская вечарына - там, кажа Мікіта, было ўсё душэўна.
На стажыроўку ў Каны штогод трапляюць толькі 35 крэатыўшчыкаў з усяго свету. Каб прайсці адбор, канкурсанты стваралі сваё творчае партфоліа. У Беларусі конкурс прайшлі тысячы студэнтаў. У выніку толькі ў аднаго з іх магчымасць навучання ў акадэміі. І як прыемны бонус ад акадэміі навучэнцам - вольны ўваход на Канскі кінафестываль.
Вераніка Верняхоўская, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце інжынерна-эканамічнага факультэта БДУІР: Мікіта пачаў займацца навуковай работай з першага курса. Ён быў пераможцам многіх конкурсаў, у тым ліку і міжнародных.
Але галоўнай перамогай для яго пакуль застаюцца Каны.
Мікіта Шумакоў, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі: Баюся, часу не хопіць, как расказаць, што новага я даведаўся там пра рэкламу і чаго ўвогуле можна дасягнуць.
Наперадзе ў Мікіты магістратура. Але ў галаве нават і думак не ўзнікае, што працу над рэкламнымі праектамі трэба заканчваць. Наадварот, выпускнік спадзяецца, што пасля такой моцнай школы самыя крэатыўныя ідэі пачнуць з'яўляцца на рэкламных банерах і білбордах.