Сталічныя ўлады прадоўжаць работу па падтрымцы таленавітай моладзі

17 Снежня 2013

Пры гэтым дадатковую матэрыяльную дапамогу будуць атрымліваць не толькі дзеці, але і іх педагогі. Пра гэта сёння заявілі на цырымоніі ўручэння пасведчанняў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Усяго высокай узнагароды ўдастоіліся 70 чалавек. Усе яны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд.


Юлія Пашкевіч, сакратар Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў: У першую чаргу тыя асобы, хто ў банку звестак адоранай моладзі, маюць права на пазачарговае месца ў інтэрнаце падчас вучобы, права на замацаванне за імі куратараў - вопытных навукоўцаў. Таксама гэтыя маладыя людзі змогуць скарыстацца правам першачарговага размеркавання пасля заканчэння ВНУ.


Спецыяльны фонд дзейнічае ўжо 18 гадоў. За гэты час падтрымку атрымала больш за 28 тысяч школьнікаў і студэнтаў. Пры гэтым кожны трэці з іх мінчанін.