Сталічныя ўлады дадуць адпор нелегальнаму вулічнаму гандлю

5 августа 2014

Стыхійныя рынкі будуць разганяць, а парушальнікаў пакараюць штрафам. Зараз у Мінску каля 20 такіх месцаў, і ўсё часцей гараджане скардзяцца на стыхійны рынак ля станцыі метро Каменная Горка. Чаму прадаўцы не хочуць ці не могуць гандляваць афіцыйна? Аляксей Кандраценка адправіўся па адказы на вуліцы горада.



Тэзіс гандаль - рухавік прагрэсу тут кожны разумее па-свойму, але штодзень спяшаецца заняць сваё месца. Хай нават пад распаленым сонцам. Агародніна, садавіна, адзенне... Пляцоўка ля станцыі метро Каменная Горка - класічны стыхійны рынак.


Прайсці літаральна 20 мераў ад выхаду з метро да прыпынку грамадскага транспарту - сапраўдная прыгода. З усіх бакоў перашкоды ў выглядзе будаўніцтва ці гандлёвых пунктаў.


Заўважыўшы тэлекамеру, некаторыя прадаўцы спяшаюцца пакінуць працоўнае месца, іншыя, наадварот, тлумачаць сітуацыю.


Нявыплата падаткаў - толькі частка парушэнняў. Пытанні выклікаюць паходжанне і якасць тавараў, а таксама зручнасць перамяшчэння мінчан. Зрэшты, тут жа цікавімся іх думкамі.


Летась толькі ў Фрунзенскім раёне за несанкцыянаваны гандаль затрымалі больш за 200 чалавек. Але зараз міліцыя гэтым фактычна не займаецца, а ў адміністрацый раёнаў няма паўнамоцтваў. Ды і сумы штрафаў - ад 70 да 300 тысяч рублёў - не палохаюць. Меры ўздзеяння прапануюць зрабіць больш жорсткімі.



Ніна Емяльянава, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама: Мы звярнуліся ў Мінгандаль з просьбай унесці змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і ўстанавіць штраф ад 5 да 10 базавых велічынь. Плюс прадугледзець канфіскацыю тавараў, якія рэалізуюцца незаконным шляхам.


Зараз у сталіцы больш як 20 харчовых рынкаў і прыкладна 1300 гандлёвых месцаў.