Мінскзелянбуд ужо падрыхтаваў снегаўборачную тэхніку. Зараз спецыялісты прадпрыемства праводзяць работы па ўкрыванні дрэў, клумб і кветкавых кампазіцый ад маразоў. Працягваюцца работы па ачыстцы ад смецця лесапаркавай зоны і пасадцы лясных і ландшафтных культур.
У Мінску працягваюцца мерапрыемствы па навядзенні парадку і чысціні. Да зімовага сезона плануецца адрамантаваць аварыйныя ўчасткі дарог і прыдваравых тэрыторый.














