Сталічныя праваахоўнікі затрымалі мужчыну, якога падазраюць у захоўванні асабліва небяспечных наркотыкаў. Мінчанін прыцягнуў увагу прахожых сваімі занадта абуральнымi паводзінамі. 28-гадовы бухгалтар аднаго з прыватных прадпрыемстваў у аголеным выглядзе бегаў па вуліцы і літаральна крышыў прыпаркаваныя аўтамабілі, танцуючы на іх. Доўга не думаючы, затрыманага праваахоўнікі накіравалі да псіхіятраў. Самі ж адправіліся ў жыллё наркамана. Дзе, дарэчы, знайшлося чаму здзівіцца. ЛСД, марыхуана і цэлы арсенал прыбораў для курэння. Уражвае тое, што ў кватэры на момант буянства гаспадара знаходзіліся дзеці.
Аператыўны супрацоўнік наркакантролю Цэнтральнага РУУС Мінска: У яго ёсць двое дзяцей 3 і 4 гадоў, якія як раз на момант яго буянства знаходзіліся ў кватэры. Гэта добра, што яго панесла на вуліцу і свае супрацьпраўныя дзеянні ён учыняў на вуліцы, а не ў кватэры.
Экспертыза паказала, што атрута, знойдзеная ў доме затрыманага, - гэта асабліва небяспечныя наркотыкі. Следчы камітэт ужо пачаў крымінальную справу за захоўванне псіхатропаў. Пакуль жа малады чалавек знаходзіцца ў Навінках і чакае заключэння ўрачоў.














