Сталічныя праваахоўнікі выявілі чарговы наркапрытон

7 августа 2014

Толькі жорсткія меры - самыя дзейсныя ў барацьбе з наркаманамі. Напярэдадні сталічныя праваахоўнікі выявілі чарговы наркапрытон. На небяспечных суседзяў скардзіліся жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Данілы Сердзіча. У выніку іх здагадкі пацвердзіліся. Гаспадар злашчаснай кватэры разам са сваёй сяброўкай дома рыхтавалі наркотык з макавага насення.


Зараз у дачыненні да спажыўца зелля ўзбуджана крымінальная справа. І магчыма, затрыманы атрымае немалы тэрмін.