Сталічныя магазіны рыхтуюцца далучыцца да сістэмы Tax Free у Беларусі

12 Ліпеня 2013

Пра гэта сёння падчас анлайн-канферэнцыі расказала намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч. Сусветную практыку плануюць увесці ў працу беларускага гандлю праз тры месяцы. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы.


Ірына Наркевіч, намеснік міністра гандлю Беларусі: Я хачу сказаць, што Рэспубліка Беларусь першая ў краінах СНД на постсавецкай прасторы гэтую сістэму ў сябе ўкараняе. І ў рамках тройкі Мытнага саюза мы таксама першыя. Таму на працягу месяца будзе адпрацоўвацца праграмны прадукт, яго тэхнічны складальнік, каб у рамках гэтай інфармацыйнай сістэмы завязаць усіх - Белпошту, банкі, магазіны, мытныя органы.


Падчас анлайн-канферэнцыі Ірына Наркевіч адказала больш чым на 30 пытанняў інтэрнэт-карыстальнікаў. Расказала пра вулічны гандаль, прыдарожны сэрвіс, школьныя базары. Поўную версію канферэнцыі вы можаце знайсці на нашым сайце tvr.by