Сталічныя фантаны ажывуць 25 красавіка

8 апреля 2014
Зараз ідзе іх падрыхтоўка да летняга сезона. Супрацоўнікі Мінскзелянбуда чысцяць і прыбіраюць ёмістасці, а таксама ўсталёўваюць помпы і фільтры. Нагадаем, сёння ў Мінску налічваецца каля ста дзеючых фантанаў. У гэтым годзе да іх далучыцца і рэканструяваны Вянок, які знаходзіцца у парку імя Янкі Купалы. Сёлета адновяць і знакамітага Хлопчыка з лебедзем з Аляксандраўскага сквера.