Сталічная падземка сёння прэзентавала юбілейныя жэтоны

5 июня 2014

Іх выпуск прымеркаваны да 30-годдзя Мінскага метрапалітэна. Колер і памер жэтонаў засталіся такімі ж, змяніўся толькі малюнак. На юбілейных нанесена выява адной з васьмі станцый, пабудаваных яшчэ у 1984 годзе. Усяго выпушчана 600 тысяч жэтонаў новага ўзору, сёння ў продаж паступіла першая сотня тысяч. Кошт іх не змяніўся. У касах набыць юбілейныя жэтоны можна на працягу года.


Як растлумачылі ў сталічным метрапалітэне, спачатку планавалі змяніць колер юбілейных жэтонаў, аднак дзеля бяспекі гэтага рабіць не сталі. Малінавая фарба - адна з шасці ступеняў аховы жэтонаў. Турнікеты наладжаны менавіта на гэты колер.