Сталічная ДАІ правядзе рэйд Вучэбны аўтамабіль

24 апреля 2013

Мэта - праверыць якасць адукацыі і тэхнічнае абсталяванне аўташкол. Дарэчы, іх у Мінску 66. Падчас леташняй  такой праверкі было выяўлена больш за 400 парушэнняў. У асноўным парушэнні датычыліся правілаў эксплуатацыі транспартных сродкаў і вучэбнай язды.


Нагадаем, напярэдадні інспектары дарожнай службы спынілі вучэбны аўтамабіль, у якім інструктар быў нецвярозы. Высветлілася, што мужчына некалькі дзён таму наогул пазбавіўся правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.