Стаўбцоўская раёнка адзначыла юбілей

4 октября 2014

Знамя, Голас селяніна, Прамень. Усё гэта назвы адной газеты. Стаўбцоўская раёнка адзначыла юбілей. За свае 75 гэта выданне замацавалася на інфармацыйнай карце раёна і сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў. На шаснаццаці старонках два разы на ??тыдзень друкуецца больш за 20 тэматычных рубрык пра жыццё горада і важныя падзеі.


Наталля Кузьміцкая з падрабязнасцямі. За сваю шматгадовую гісторыю газета некалькі разоў мяняла назву. Сваё сучаснае імя Прамень раёнка атрымала ў 1961 годзе. З таго часу змяніліся аўтары, змест і колькасць старонак. У наступным годзе газета парадуе сваіх чытачоў і поўнакаляровым друкам.


Штодня ў кабінеце галоўнага рэдактара вызначаецца тэма і напаўненне наступнага нумара, абмяркоўваюцца матэрыялы. Святочны дзень, калі рэдакцыя адзначае 75-годдзе з дня заснавання газеты, не стаў выключэннем.


Акрамя моўных традыцый, традыцыі журналісцкія. У штаце газеты каля 10 чалавек. Роднай Праменьцы, так ласкава называюць яны сваю газету, прысвяцілі ўсё жыццё.


Зараз Фёдар Бандаровіч сумяшчае абавязкі намесніка галоўнага рэдактара і сакратара па выпуску нумароў газеты, паспявае весці і некалькі рубрык. Увогуле ў газеце сёння больш за 20 тэматычных калонак: дзелавыя навіны, дзіцячая старонка, смс-дыялог - некаторыя з іх. Кожны чытач знойдзе для сябе карысную інфармацыю.


Калектыў рэдакцыі ўжо не аднойчы адзначалі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Аднак аўтарскі стыль і прафесійная падача забяспечвае галоўнае - папулярнасць сярод чытачоў, стабільны тыраж і падпіску.