Сто дзясятую гадавіну з дня нараджэння Кузьмы Кісялёва адзначылі ў БДУ

2 ноября 2013

Сто дзясятую гадавіну з дня нараджэння выдатнага беларускага дзеяча Кузьмы Кісялёва адзначылі ў БДУ. Да юбілейнай даты факультэт міжнародных адносін арганізаваў фотавыставу, прысвечаную гістарычнай асобе. У экспазіцыю трапілі здымкі афіцыйных мерапрыемстваў савецкага часу, удзельнікам якіх быў Кузьма Кісялёў.


Віктар Шадурскі, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ: Нам важна вучыць студэнтаў паважаць рэальную гісторыю. І Кузьма Венядзіктавіч - гэта рэальная персона беларускай дыпламатыі ў складзе Савецкага Саюза, таму мы паважаем гэтага чалавека і хочам, каб нашы студэнты і грамадскасць памяталі гэтага чалавека.


Акрамя гэтага, студэнты сустрэліся з сынам дыпламата Васілём Кісялёвым і даведаліся пра невядомыя факты жыцця знакамітага дзяржаўнага дзеяча.