Стыхійных рынкаў на вуліцах сталіцы стане менш

19 ноября 2013
З дваццаці сямі буйных гандлёвых аб'ектаў Мінска восем зараз рэканструююцца. Праграма мадэрнізацыі прадугледжвае паляпшэнне санітарнага стану рынкаў, і, безумоўна, якасці абслугоўвання спажыўцоў. Чаму пакупнікі больш не хочуць набываць агародніну на вуліцы і ці з'явіцца больш камфортная альтэрнатыва?

Расказвае Надзея Сербіненка.

У гэтага рынка ў Малінаўцы канкурэнтаў па памерах у раёне няма. Але па папулярнасці яго даўно апярэдзілі сучасныя гіпермаркеты, што знаходзяцца побач. Не толькі пакупнікі, а і прадпрымальнікі ў такіх ўмовах больш не хочуць працаваць. Таму рашэнне аб мадэрнізацыі стала адзіным выйсцем прыцягнуць пакупнікоў.

Рынак у мікрараёне Захад на заключным этапе мадэрнізацыі. Дзесяць гадоў таму на месцы гэтай паркоўкі стаялі рознакаляровыя палаткі. Зараз жа рынак ператварыўся ў паўнавартасны гандлёвы і забаўны комплекс. Але не толькі пакупнікі задаволены станоўчымі змяненнямі. Доўгачаканыя камфортныя ўмовы працы зараз створаныя і для прадаўцоў.

Рынак Уручча-3, што каля кальцавой дарогі, быў пабудаваны ў 1997 годзе. Таму па аб'ектыўных прычынах гарадскія ўлады вырашылі аднавіць рынак. За чатырнаццаць месяцаў будаўнікі ўжо ўзвялі адміністрацыйны корпус. Павялічыць гандлёвую плошчу амаль удвая і пабудаваць бясплатную паркоўку на паўтысячы машына-месцаў падрадчыкам трэба да 2015 года.

Дзмітрый Падаліцкі, кіраўнік справамі рынку Уручча-3: Будзе будаўніцтва крытага рынку, які складаецца з харчовай часткі - 6 тысяч квадратных метраў і прамысловай часткі - 9 тысяч квадратных метраў. Захаваецца частка для гандлю сельгаспрадукцыяй. Прадукцыя, вырашчаная на прысядзібных участках, вельмі актуальная.

Зараз праводзіцца паэтапная рэканструкцыя васьмі рынкаў у пяці раёнах горада. Так, для праблемных рынкаў у Чыжоўцы і Курасоўшчыне ўжо існуюць праекты мадэрнізацыі. Зараз вызначаюцца інвестары для іх рэканструкцыі.