Станцыя метро Малінаўка запрацуе 8 мая

4 апреля 2014

Прыемная навіна для жыхароў Паўднёвага захаду. Станцыя метро Малінаўка запрацуе 8 мая. Яе адкрыюць акурат да чэмпіянату свету па хакеі. Як паведамілі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы, унутранае аздабленне станцыі ўжо завершана. Зараз аператыўна вядуцца работы ў тунэлі ад Пятроўшчыны да Малінаўкі. Дзеля камфорту пасажыраў удакладняецца схема руху наземнага транспарту, распрацоўваюцца новыя маршруты, каб як мага зручней дабірацца да новай станцыі метро.