Станцыя метро Малінаўка прыме першых пасажыраў 9 мая 2014 года

11 сентября 2013
Пра гэта сёння падчас прэс-канферэнцыі паведаміў мэр сталіцы Мікалай Ладуцька. Нагадаем, раней адкрыццё станцыі планавалася на лістапад гэтага года. Тэрмін здачы адклалі з-за грунтавых вод, якія перашкаджаюць будаўніцтву падземнага тунэля. Раскропкі ж для першай станцыі трэцяй лініі метро пачнуцца наступным летам.

Расказвае Антаніна Станкевіч.

Дабірацца ў Малінаўку стане значна прасцей ужо ў наступным маі. На Дзень Перамогі запланавана адкрыццё пакуль што апошняй станцыі сіняй веткі з аднайменнай назвай з мікрараёнам. Раней планавалі зрабіць жыхарам Малінаўкі падарунак у лістападзе, але складаныя ўмовы перашкаджаюць будаўнікам працаваць хутчэй. Паралельна метрабудаўнікі ўзяліся і за трэцюю, зялёную ветку сталічнай падземкі, якая пакуль што існуе толькі ў праекце.

Май абяцае стаць шчодрым і на іншыя аб'екты. Большасць гасцініц, а таксама шэраг транспартных развязак таксама адкрыюцца ў гэтым месяцы - як раз да чэмпіянату свету па хакеі. Што да сацыяльных аб'ектаў, то новы радзільны дом з'явіцца на базе 5-й клінічнай бальніцы. Аб'ект патрэбны, падкрэсліў мэр, бо дзяцей у Мінску з кожным годам нараджаецца ўсё больш.

Але нягледзячы на будаўнічы бум, праблемы ў гэтай галіне ёсць. Першая і галоўная - востры недахоп кадраў. Такая ж тэндэнцыя ў прамысловасці, транспартнай сферы і, як ні дзіўна, у IT. Часткова замацаваць спецыялістаў у гэтых галінах дапаможа арэнднае жыллё, якое масава пачалі будаваць у горадзе. Але работадаўцы, асабліва буйныя прадпрыемствы, павінны і самі будаваць жыллё для сваіх работнікаў.

А вось што да будаўніцтва жылля, то сёлета ў Мінску узвядуць больш за мільён квадратных метраў. А гэта нават крыху больш, чым летась.