Сярэдні прахадны бал у сталічныя гімназіі - 49,5

16 июня 2014

Сярэдні прахадны бал у сталічныя гімназіі ў пятыя класы сёлета склаў 49 з паловай. Гэта самы высокі паказчык за апошнія гады. Нагадаем, набраць максімальна можна 60 балаў: гэта тры іспыты па рускай і беларускай мовах, а таксама па матэматыцы і гадавыя адзнакі па гэтых прадметах. А вось конкурс застаўся на ўзроўні мінулых гадоў - каля двух чалавек на месца.


У сталіцы працуюць гімназічныя класы па чатырох напрамках: фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным, філалагічным і грамадазнаўчым. Усяго ў Мінску 49 гімназій, куды можа паступіць кожны пасля 4-х класаў. З іх 5 беларускамоўных.