Спартыўныя каментатары Белтэлерадыёкампаніі сталі ўдзельнікамі анлайн-канферэнцыі

26 июня 2014
Лёгкім на ўспрыняцце назвалі чэмпіянат свету па футболе спартыўныя каментатары Белтэлерадыёкампаніі. Сёння яны сталі ўдзельнікамі анлайн-канферэнцыі на сайце галоўнага медыяхолдынга краіны. Забітыя мячы, шанцы зборнай Францыі ў плэй-оф і ўвогуле - папулярызацыя футбола. Пытанняў абмеркавалі шмат. Таксама ўзгадалі чатырох беларусаў, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце за ўсю гісторыю. Выказаліся наконт аб'ектыўнасці парных рэпартажаў, і адзначылі, што для каментатара-жанчыны табу не існуе. Галоўнае - быць у тэме.

Уладзімір Навіцкі, спартыўны каментатар: Наколькі я ведаю, у верасні плануецца наступны кастынг, і кіраўнік нашага тэлеканала Беларусь 5 Павел Вячаслававіч Булацкі не раз падкрэсліваў, трэба даць шанец людзям, якія і жадаюць, і ў якіх ёсць хоць нейкія мінімальныя перадумовы, астатняе - вопыт.

Сёння на полі сустрэнуцца каманды ЗША і Германіі. Партугалія згуляе з Ганай, Алжыр з Расіяй, а Паўднёвая Карэя паспаборнічае са зборнай Бельгіі. Дарэчы, на думку нашых спартыўных каментатараў, фінальнае дэрбі будзе лацінаамерыканскім.