Спакойнае і сонечнае надвор'е будзе панаваць на гэтым тыдні

27 октября 2014

Сіноптыкі на гэтым тыдні прагназуюць спакойнае і сонечнае кастрычніцкае надвор'е. Зараз тэрыторыю краіны абыходзяць усе актыўныя цыклоны, таму асаблівых пахаладанняў зараз чакаць не варта. Уначы захаваюцца замаразкі, а раніцай амаль па ўсёй тэрыторыі невялікі туман. Заўтра днём у сталіцы шэсць - дзевяць градусаў цяпла. У сераду і чацвер да дзесяці з плюсам. У канцы тыдня на тэрыторыі рэгіёна магчымыя невялікія дажджы і вецер. Першыя дні лістапада таксама не прынясуць моцных маразоў і снегу. Камфортнае надвор'е захаваецца і на наступным тыдні.