Сацыяльны патруль дапамагае людзям

6 февраля 2014
Сёння на вуліцы горада зноў выехалі так званыя машыны дапамогі. Яны прывозяць цёплае адзенне і гарачую ежу людзям без пэўнага месца жыхарства. Нягледзячы на тое, што маразы паступова адступаюць, валанцёры не плануюць завяршаць сваю працу. Машыны з ежай і адзеннем будуць патруляваць да апошніх маразоў. Нашы карэспандэнты разам з валанцёрамі і медыкамі адправіліся ў сацыяльны патруль.

Расказвае Наталля Кезік: Са студэнтаў у валанцёры ў адзін дзень. Аляксандр разам з аднагрупнікамі штодзень адразу пасля заняткаў у каледжы адпраўляецца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання. Там вельмі неабходна іх дапамога.

Абед для людзей, якія жывуць на вуліцы, гатуюць у сталічным Доме міласэрнасці. Кожны дзень новыя стравы. Сёння ў меню - фасолевы суп, гарачая каша, мяса і абавязкова чай альбо кампот.

Акрамя абеду можна разлічваць на новае цёплае адзенне і абавязкова медыцынскую дапамогу.

Акцыя Сацыяльны патруль стартавала ў сталіцы ў сярэдзіне снежня. Кожны дзень такія машыны дапамогі выязджаюць у горад. І плануецца, што акцыя па дапамозе людзям без пэўнага месца жыхарства працягнецца да сакавіка.

Пры гэтым на такое дзесяцідзённае дзяжурства па горадзе кожны раён заступае па чарзе. Зараз час Першамайскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Але спецыялісты абяцаюць, што падобныя рэйды будуць арганізоўвацца да апошніх маразоў.

Акрамя гэтага, супрацоўнікі і валанцёры прапаноўваюць людзям без пэўнага месца жыхарства і вакансіі для працаўладкавання. Каб надалей не залежаць ад Сацыяльнага патруля і мець магчымасць зарабіць на хлеб і чай самастойна.