Сацыяльная няня для двайнятаў!

25 января 2014

Бясплатнай паслугай па доглядзе немаўлят да трох гадоў могуць скарыстацца сем'і, якія адзначылі двайное папаўненне. Раней гэтая магчымасць была даступная толькі бацькам трайнят. У сталіцы сацыяльная няня актыўна карыстаецца попытам. Так сёння дапамагаюць даглядаць трайнятаў амаль ў трох дзясятках сталічных сем'яў. Нянек для двайнят амаль у тры разы болей. Графік працы карэкціруецца бацькамі і складае не больш чым 12 гадзін на тыдзень для блізнят і 40 гадзін для трайнят.


Каб скарыстацца такой паслугай, неабходна звярнуцца ў раённы тэрытарыяльны цэнтр. Дарэчы, кандыдатаў на такую пасаду можна выбраць і самому. Часцей за ўсё дагавор па доглядзе немаўлятаў заключаюць з бабулямі ці бліжэйшымі сваякамі.