Спаборніцтвы для людзей, пазбаўленых зроку, прайшлі ў сталіцы

28 ноября 2013
За званне самага рэабілітаванага змагаліся 25 удзельнікаў з усёй краіны. У праграме спаборніцтваў: чытанне і пісьмо па сістэме Брайля, праца на камп'ютары, сацыяльна-бытавая і прасторавая арыентацыя. Пераможцаў вызначалі па суме набраных балаў.

Надзея Сербіненка паназірала за ўдзельнікамі конкурсу.

Самыя простыя бытавыя задачы: прышыць гузік, адрозніць навобмацак грэчку, рыс і гарох і раскласці іх па адпаведных канвертах. З гэтым павінны былі справіцца ўсе канкурсанты.
Адзін з этапаў конкурсу - гэта чыстка агародніны на хуткасць. На першы погляд задача нескладаная. Але калі чалавек пазбаўлены зроку, выканаць такое заданне сапраўды няпроста.

На працягу конкурснага дня ўдзельнікі таксама арыентаваліся ў прасторы, выконвалі пэўныя заданні на камп'ютары і змагаліся ў намінацыі чытанне і пісьмо па сістэме Брайля.
Міхаіл Мікалаевіч - намеснік старшыні Таварыства інвалідаў па зроку, таксама не бачыць. І прызнаецца, што сам у конкурсе Самы рэабілітаваны ўдзел ніколі не браў. Але да грамадскага жыцця і быту ён прызвычаіўся вельмі добра.


Антон - адзін з лідараў па чытанні і пісьму па сістэме Брайля. Рэкорд - паўтары тысячы сімвалаў за тры хвіліны - пакуль не пабіў ніхто з удзельнікаў. Не дзіва, у родным Віцебску Антон выкладае чытанне па сістэме Брайля. Дарэчы, талент выявіўся яшчэ і ў масажысцкай справе.

Дзмітрый таксама прыехаў з паўночнай сталіцы Беларусі. Юнак - бясспрэчны лідар па асваенні сучасных тэхналогій. Ноўтбук, смартфоны дапамагаюць яму ў адукацыі: Дзмітрый зараз вучыцца ў аспірантуры і піша кандыдацкую працу. Тэма - Узаемаадносіны падлеткаў з дэфектамі зроку.

Цікава, што для арыентацыі ў прасторы людзі з дэфектамі зроку зараз выкарыстоўваюць не толькі кій. Сучасныя GPS-навігатары - іх неад'емныя памочнікі. Кожны ўдзельнік конкурсу на самай справе варты атрымаць званне Самы рэабілітаваны.