Сонца і 20-градусная цеплыня ненадоўга затрымаюцца ў сталіцы

1 мая 2014

. З заўтрашняга дня ў Цэнтральны рэгіён прыйдзе пахаладанне. Днём слупкі тэрмометраў пакажуць 10-17 цяпла, ноччу - не больш за 5 з плюсам. Па ўсёй тэрыторыі вобласці - ападкі, месцамі моцныя. У суботу сіноптыкі ўвогуле прагназуюць складаныя кліматычныя ўмовы.


У нядзелю ападкаў будзе менш, але слупкі тэрмометраў апусцяцца яшчэ ніжэй. Далейшыя прагнозы сіноптыкаў таксама не сонечныя - пахмурнае і даждлівае надвор'е захаваецца да 9 мая.