Скарачаць штат супрацоўнікаў, каб павысіць зарплату

23 октября 2014
Галоўныя ўрачы цяпер могуць самастойна скарачаць штат супрацоўнікаў у лячэбных установах сталічнага рэгіёна. Эксперымент сёлета прайшоў у трох раённых бальніцах вобласці. У выніку ўдалося павысіць зарплату ўрачам і медыцынскім сёстрам амаль на мільён рублёў. Больш за тое, зараз спецыялісты разглядаюць магчымасць адмены ў бальніцах каштарысных дакументаў. У такім выпадку галоўны ўрач будзе самастойна вырашаць, на што і якую суму з бюджэту неабходна патраціць.

Але пры гэтым напрыканцы года кіраўнікі раённых бальніц абавязкова будуць рыхтаваць справаздачу на абласным узроўні. Такі эксперымент у цэнтральным рэгіёне магчыма будзе пачаты ўжо ў наступным годзе.