З будаўніцтвам станцыі метро Малінаўка новае аблічча атрымаюць вуліцы

2 августа 2013

Так пасля рэканструкцыі вуліца Ясеніна пашырыцца на адну паласу. На яе участку насупраць гіпермаркета з'явіцца раздзяляльная паласа з жалезнай агароджай, усталююць дадатковыя святлафоры. Аднак на гэтай вуліцы існуе нязручнасць, пазбавіцца якой не могуць вось ужо 13 гадоў.


Гісторыя аднаго заезду - у рэпартажы Марыны Мураўёвай.


Кожны дзень у час пік праз арку гэтага дома, як кажуць, не прайсці, не праехаць.


Шосты дом па вуліцы Ясеніна жыхары Малінаўкі называюць кітайскай сцяной. И сапраўды - амаль на тысячу кватэр толькі 2 заезды. Пры гэтым кожная другая сям'я мае машыну. Гэты заезд - найбольш складаны. Рэч у тым, што ім карыстаюцца аўтаўладальнікі 26-ці пад'ездаў, якія знаходзяцца ў дварах. Інтэнсіўны рух і адсутнасць тратуара для пешаходаў ствараюць чэргі ахвочых выехаць або заехаць у двор.


30 гадоў таму, калі гэты дом пабудавалі, Малінаўка толькі пачынала сваё існаванне. Аўто было раскошай. Ніхто і не планаваў, што праз пэўны час адной гэтай аркі будзе мала. Між тым, рэканструкцыя вуліцы Ясеніна з дадатковымі палосамі і раздзяляльнай жалезнай агароджай дадасць клопату для жыхароў.


13 гадоў жыхары змагаюцца за дазвол левага павароту. Апошнія тры гады на дыялог з чыноўнікамі выходзіць Леанід Пятровіч. Сам жыве ў доме-сцяне і хоча давесці справу да станоўчага рашэння. Сутнасць пытання - усталяваць дадатковую секцыю святлафора для бесперашкоднага выезду і ўезду ў двор. Аднак пасля рэканструкцыі вуліцы Ясеніна зрабіць левы паварот у двор насупраць заезду - будзе забаронена.


Для развароту на праспекце Дзяржынскага будзе добраўпарадкавана дадатковая паласа і ўсталявана стрэлка святлафора налева. Аднак устанавіць два скрыжаванні побач немагчыма. Адлегласць паміж імі нармуецца, і два скрыжаванні бліжэй, чым 30 метраў, не дапушчаецца. На думку аўтаўладальнікаў, пры такім аб'ездзе губляеш не толькі кіламетраж, але і самае дарагое - час. Але, як гаворыцца, бязвыхадных сітуацый не бывае.



Але зрабіць гэта ў найбліжэйшыя 7 гадоў немагчыма. Зямля пад стаянку арандаваная да 2020 года. Нягледзячы на ўсе несуцяшальныя аргументы, пытанне праблемнага заезду і выезду па вуліцы Ясеніна не закрытае. Цяпер яно знаходзіцца ў рэжыме мігатлівага жоўтага сігналу святлафора.