Са школьнай лавы - на лекцыі ў ВНУ

30 августа 2014
Сталічная дваццатая гімназія ў новым навучальным годзе заключыла дагавор аб супрацоўніцтве з педагагічным універсітэтам. Гімназісты будуць асвойваць прафесію настаўніка са старэйшых класаў. Заняткі з імі правядуць выкладчыкі універсітэта. З бацькамі вучняў-першапраходцаў пазнаёміўся сёння рэктар БДПУ, прафесар Аляксандр Жук.

Сёння ў гімназіі адкрыліся адразу чатыры педагагічныя класы. Фізіка-матэматычнага і філалагічнага профіляў.