Вялікае снежнае покрыва зрушыла планы па правядзенні акцыі Тыдзень лесу

16 апреля 2013
Пасадку дрэў у Мінскай вобласці перанеслі амаль на тыдзень. Елкі, ліпы і дубы пасадзяць праз некалькі дзён ў Вілейскім, Стаўбцоўскім і Клецкім раёнах. У акцыі прымуць удзел 8 тысяч чалавек. За сем дзён зялёныя брыгады плануюць пасадзіць 5 мільёнаў дрэў. Акрамя гэтага, будуць добраўпарадкаваныя і пабудаваныя 75 новых месцаў адпачынку.