Слуцкі мясакамбінат працягвае маштабныя работы па мадэрнізацыі

22 мая 2014
З 15 халадзільных камер трэцюю частку ўжо абнавілі. Разам з тым адноўлена вытворчасць каўбас і мясной прадукцыі. Сёння ў Слуцку выпускаюць каля 300 найменняў тавараў, частка якіх ідзе на экспарт. Адзначым, месяц таму Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў навесці парадак на слуцкім прадпрыемстве.

Як мадэрнізацыя прадпрыемстваў Мінскай вобласці адлюстроўваецца на якасці прадукцыі і што гатовы прапанаваць Слуцкі раён? Усе падрабязнасці глядзіце ў гэту нядзелю ў праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён.