Казка Мумі-троль у Мінску

25 октября 2014
У Мінск прыехалі мумі-тролі, персанажы казак знакамітай фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан. Малышка Мю і Мумі-тата сёння завіталі ў адну са сталічных школ. Знаёмства з Мінскам і яго жыхарамі прадоўжылася на лядовай пляцоўцы разам з прафесійнымі фігурыстамі.

З любімымі героямі з мумі-сям'і сустрэлася і Наталля Кузьміцкая.


Першы дзень школьных канікул, а ў актавай зале адной са сталічных школ няма дзе яблыку ўпасці. З раніцы тут чакаюць незвычайных гасцей.


Малышку Мю не ўсе адразу пазналі. Дзяўчынка з арыгінальнай прычоскай у чырвоным балахоне прыехала з далёкай Фінляндыі, пазней да яе далучыўся з першага погляду бегемот, а для тых, хто ведае, - Мумі-троль, персанаж знакамітай фінскай казкі Тувэ Янсан.


Казкі аб прыгодах чароўнага сямейства мумі-троляў сталі сапраўды знакамітымі яшчэ ў 40-х гадах. Ужо ў 60-я серыя кніг Тувэ Янсан перакладзена больш як на 30 моў свету.


Першы Мумi-троль у кнізе з'явіўся падчас Другой сусветнай. Ён быў худым, з пранізлівымі вачыма. Толькі калі ваенныя дзеянні скончыліся, Мумi-троль стаў больш круглым і мяккім. У самай шчаслівай кнізе Небяспечнае лета казачны персанаж быў самым тоўсценькім.


Аднак гэта не перашкаджае сёння слізгаць па лёдзе. Пасля знаёмства са сталічнымі школьнікамі казачная кампанія накіравалася на майстар-клас да беларускіх фігурыстаў.
Да 100-годдзя знакамітай казачніцы беларускі чытач зможа ацаніць адну гісторыю з жыцця мумі-троляў - кнігу Небяспечнае лета на роднай мове. На прэзентацыі выдання аўтограф замест пісьменніцы пакінуць яе казачныя дзеці.