Сітуацыя ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы Мінскай вобласці - у цэнтры ўвагі

12 мая 2014

Сітуацыя ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы Мінскай вобласці - у цэнтры ўвагі рабочай групы па вывучэнні праблемных пытанняў у гэтай сферы.


Як адзначана дзяржкантролем, у многіх раёнах рэгіёну да гэтага часу застаецца нямала праблем. Аднак усе яны выяўленыя, і праца над іх ліквідацыяй вядзецца. Галоўная задача - зрабіць сістэму кіравання камунальнай сферай эфектыўнай, а выкарыстанне рэсурсаў рацыянальным.


Адзначым, што ў найбліжэйшы час будзе гатовы і нарматыўны акт па выніках працы міжведамаснай групы па праблемных пытаннях у жыллёва-камунальнай сферы.