Сімвалічная дата ў гісторыі беларускай сталіцы

14 октября 2013

Сімвалічная дата ў гісторыі беларускай сталіцы: Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў гэты дзень 10 гадоў таму ўдастоены звання Ганаровы грамадзянін Мінска. Сёлета Уладыка адзначае і 35-годдзе архіпастырскага служэння ў Беларусі. А сёння, на свята Пакровы, Праваслаўная царква асаблівым чынам моліцца і за ўсіх маці. Боскую літургію ў галоўным саборы Мінска ўзначаліў Мітрапаліт Філарэт. З даўніх часоў вернікі нясуць да нябеснай заступніцы Багародзіцы не толькі асабістыя просьбы, але і дзеляцца радаснымі навінамі.


Сёння ва ўборах свяшчэннаслужыцеляў пераважае блакітны колер - сімвал неба. Наступны раз такое адзенне апрануць чацвёртага снежня - на свята Увядзення ў храм Прасвятай Багародзіцы.