Сёння моцныя маразы ўзялі перадышку

22 января 2014
Але ў бліжэйшыя дні слупкі тэрмометраў ізноў папаўзуць уніз і застынуць на адзнацы 28 градусаў ніжэй за нуль. Паводле слоў сіноптыкаў, дыскамфорту дабавіць і парывісты ўсходні вецер, які ўзмоцніць адчуванне холаду. Дарэчы, моцныя маразы прагназуюцца да канца месяца. Але такі тэмпературны фон знаходзіцца ў кліматычнай норме. Што значыць - да рэкордаў яшчэ далёка.

У сувязі з узмацненнем маразоў ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам адмовіцца ад далёкіх паездак і асвойваць грамадскі транспарт.