Штармавое папярэджанне прагназуюць сіноптыкі на гэты ўік-энд

29 ноября 2013

Балтыйскае паветра прынясе з сабой няўстойлівае ветранае надвор'е. Раніцай апошняга дня восені чакаецца галаледзіца. Слупок тэрмометра днём не паднімецца вышэй за 3 градусы цяпла. А вось каляндарная зіма прынясе нам парывісты вецер і ападкі ў выглядзе мокрага снегу.



Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: У суботу днём актыўны атмасферны фронт, на большай частцы тэрыторыі чакаецца мокры снег. Снежань пачнецца сырым, ветраным і пахмурным надвор'ем. У нядзелю на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мокры снег. Таксама чакаецца парывісты вецер, месцамі да 15-20 метраў за секунду. Пераважная тэмпература паветра ў начныя гадзіны мінус 4 - плюс 1. Больш халодныя ўсходнія раёны, больш цёплыя - паўднёва-ўсходнія. Дзённая тэмпература ад мінус 3 да плюс 1.



На пачатку наступнага тыдня характар надвор'я істотна не зменіцца. Дзённая тэмпература паветра складзе каля нуля градусаў. У начныя гадзіны ад мінус 4 да плюс 1. Чакаецца мокры снег.