Школьнікі трох сталіц пракладвалі сёння Мост дружбы ў Мінску

28 октября 2013
У гімназіі № 5 прайшоў міжнародны фестываль сучаснай дзіцячай творчасці. Ён сабраў больш за 200 старшакласнікаў, у тым ліку з Масквы і Кіева. На працягу двух дзён падлеткі будуць дэманстраваць журы свае таленты.

Фестываль-конкурс праводзіцца ў пяці намінацыях. Гэта харэаграфічнае і выяўленчае мастацтва, вакальнае і інструментальнае выкананне, мастацкае слова.