Мужчына, якому касір памылкова выдала 60 мільёнаў рублёў замест 6-ці, знайшоўся. Ён сам прыйшоў у абменны пункт і вярнуў лішнія грошы. Нагадаем, напярэдадні ў Мінску супрацоўніца аднаго з банкаў аблічылася і памяняла замест 600 еўра 6 тысяч. Праз гадзіну жанчына заўважыла нястачу і зразумела, што зрабіла памылку. Да пошукаў шчасліўчыка падключылася міліцыя. І вось напярэдадні, магчыма, убачыўшы сябе на гэтых здымках, уладальнік чужых грошай сам прыйшоў у абменны пункт і вярнуў іх.














