Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў працягваецца

27 сентября 2014

Сёння сваю працу працягнуў кірмаш выхаднога дня каля Палаца спорту. Пакупнікам прапанаваны шырокі выбар пладоў і агародніны ўраджаю гэтага года, мясной і малочнай прадукцыі, а таксама рыба, мёд і нехарчовыя тавары.


Сваю прадукцыю ў гэтыя выхадныя паказвае Брэсцкая вобласць. Удзел у кірмашы прынялі фермеры, прадпрыемствы-вытворцы рэгіёна, а таксама арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання.


Сельскагаспадарчыя кірмашы працягнуць працу па выхадных аж да лістапада. Заўтра пакупнікі змогуць набыць прадукцыю да чатырох гадзін дня.