Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў распачнецца ў сталіцы ў апошнія выхадныя верасня

8 сентября 2014

Самая вялікая пляцоўка разгорнецца паводле традыцыі ля Палаца спорту. Кірмашы прадставяць шырокі асартымент агародніны, бульбы, мясной, малочнай і рыбнай прадукцыі ад вытворцаў з усёй краіны. Ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны пакупкі даставяць дадому бясплатна. Нагадаем, своеасаблівыя міні-кірмашы крокавай даступнасці будуць працаваць у Мінску з 15 верасня да 15 лістапада. Для штодзённага выязнога гандлю сельгаспрадукцыяй ў розных раёнах сталіцы падрыхтавана 160 пляцовак паблізу шматкватэрных жылых дамоў.