Сардэчныя тарты і пернікі ў буйных універсамах Мінска

14 февраля 2014
Дэгустацыю кандытарскіх вырабаў усім закаханым ладзяць сталічныя прадпрыемствы. У асартыменце - дваццаць найменняў салодкай выпечкі, аздобленай кветкамі, сэрцамі і ягадамі. Дарэчы, пасля дэгустацыі прасцей вызначыцца з пакупкай.

Акрамя разнастайных тартоў, цукерак і печыва, да свята вытворцы распрацавалі і новыя віды хлеба. Заварны ласунак таксама прапанавалі на суд дэгустатараў.