Сям'я дапамагае сям'і

24 октября 2013
У сталіцы стартавала дабрачынная акцыя па зборы адзення, мэблі і бытавой тэхнікі малазабяспечаным сем'ям і адзінокім мінчанам. Зараз у салонах міласэрнасці ўжо сабраныя дзіцячыя каляскі і нават камп'ютар. Усе рэчы затым трапяць у патрэбныя рукі. Акцыя Сям'я - сям'і не мае тэрмінаў, таму свае ахвяраванні мінчане могуць прыносіць і зараз. Дарэчы, салоны міласэрнасці размешчаныя ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання ў кожным раёне.

Непатрэбныя рэчы мінчане могуць і асабіста перадаць шматдзетнай альбо малазабяспечанай сям'і. Дарэчы, у будучыні геаграфію салонаў міласэрнасці плануецца пашырыць і стварыць адзін вялікі рынак. Там людзі, якім неабходная падтрымка, змогуць набыць прынесенае адзенне, мэблю і бытавую тэхніку.