Здымачная група з Японіі сёння наведала Белтэлерадыёкампанію

27 сентября 2013
Тэлевізіёншчыкі прыехалі ў Беларусь, каб падрыхтаваць фільм аб нашай краіне ў рамках праекта Дзіўны свет.

Што больш за ўсё ўразіла ўсходніх гасцей, даведаўся Якаў Бута.

Аўтары праекта прызнаюцца, што такіх экстрэмальных здымак як у Беларусі ў іх не было яшчэ ні ў адной краіне свету. Кажуць, гэтая серыя будзе падобная на баявік. Тым больш, ім паказалі верталёт, які здымаўся ў Моцным арэшку.

Японская здымачная група ў Беларусі ўжо два тыдні. За гэты час былі ў Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, размаўлялі са сваім земляком-танцорам у Тэатры оперы і балета і вывучалі беларускую кухню. Але больш за ўсё аўтараў уразілі беларускія дзяўчаты.

Ю Ірыкура, аператар і прадзюсар тэлевізійнага праекта, Японія: Вы ведаеце, мы былі ў Нацыянальнай школе прыгажосці і проста згубілі галаву ад вашых дзяўчат. Такіх прыгажунь мы не бачылі яшчэ ні ў адной краіне свету. Вам, беларускім мужчынам, вельмі пашанцавала.

Юічыра Івашыта, вядучы і рэжысёр тэлевізійнага праекта, Японія: Наш тэлеканал у Японіі можна параўнаць па папулярнасці з сушы. Яго глядзяць усе. Таму, я спадзяюся, што наш фільм дапаможа прыцягнуць увагу японцаў да Беларусі і нават павялічыць паток турыстаў у вашу краіну. Бо ў вас сапраўды ёсць што паглядзець.

Сённяшні дзень - апошні ў праграме - госці з Японіі вырашылі прысвяціць тэлебачанню. У Белтэлерадыёкампаніі для іх правялі экскурсію па музеі тэлебачання і паказалі студыю навін.
І вядома, японскі журналіст не мог не паспрабаваць сябе ў якасці вядучага і не апублікаваць фота ў Facebook.

Ужо заўтра японскія тэлевізіёншчыкі вылятаюць з Мінска на радзіму. У Токіа яны адразу пачнуць працу над чарговай серыяй свайго праекта. Плануецца, што фільм пра Беларусь выйдзе ў эфір ўжо 22 кастрычніка.