Сем збудаванняў згарэлі ў Мядзельскім раёне з-за падпалу травы

7 апреля 2014

У вёсцы Халмоўка ў вогненны палон трапілі два жылыя дамы і пяць гаспадарчых збудаванняў. Паводле папярэдніх даных, прычына - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці. Нагадаем, сёлета з-за ранняй вясны ратавальнікі вобласці тушаць прыкладна 20 пажараў за суткі. Яшчэ адна распаўсюджаная прычына ўзгаранняў у прыватным сектары і на тарфяніках - няправільнае выкарыстанне мангала.


Ратавальнікі нагадваюць: за выпальванне сухой расліннасці і незахаванне правілаў пажарнай бяспекі прадугледжаны штраф ад 1,5 да 6 мільёнаў рублёў.