Свой уклад у вырашэнне сучасных праблем вырашылі ўнесці і сталічныя мастакі. Тэме здароўя прысвяцілі гарадскі конкурс арт-аб'ектаў.
Станіслаў Ліпскі з ўражаннямі ад экспазіцыі.
У конкурсе арт-аб'ектаў, прысвечаных барацьбе з алкагалізмам, прымае ўдзел больш за 30 устаноў адукацыі. Пагадзіцеся, экспанаты выставы ў каментарыях не маюць патрэбы. Аднак вось гэты гома алкаголікус ці чалавек з пустатой унутры ўсё ж па-за канкурэнцыяй.
Назва выставы - Ступені да здароўя вачыма моладзі. Алкагалізм - прамы шлях у зваротным кірунку.
У гэтым годзе тэмай Сусветнага дня аховы здароўя стала гіпертанія. Каб знізіць рызыку інсультаў і інфарктаў, неабходна зменшыць ужыванне солі, перайсці на збалансаванае харчаванне і, зразумела, адмовіцца ад алкаголю. Каб падкрэсліць праблему, арганізатары нават змянілі рэгламент конкурсу. Дарэчы, ён праходзіць 15 гадоў запар.
Жюры адзначыла кожную работу дыпломам. Уласна, як і наведвальнікі выставы. Удзельнікі абаранілі сваю працу музычным нумарам - ўмова конкурсу, што ўсё ж надало святочную, а недзе і спартыўную атмасферу Сусветнаму дню здароўя.














