Сёння вечарам будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава.

10 июня 2014

Увага ўсім аўтамабілістам і пасажырам грамадскага транспарту. Сёння вечарам будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава.


З 21:45 і да 24:00 будзе закрыты рух на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з рэпетыцыяй зводнай роты ганаровай варты напярэдадні ўрачыстага парада да Дня Незалежнасці. Рух на гэтым жа ўчастку Машэрава таксама абмяжуюць 11, 13, 16, 18, ??21 і 23 чэрвеня. ДАІ рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.