Сёння ў сталіцы ізноў абмяжуюць рух

1 июля 2014

Сёння ў сталіцы ізноў абмяжуюць рух - з-за рэпетыцыі тэатралізаванага шэсця, якое пройдзе ў Дзень Незалежнасці.
З 18 да 22 гадзін зачыняць праезд для ўсіх відаў транспарту на ўчастку праспекта Машэрава - ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Перашкаджаць рэпетыцыі калоны могуць і прыпаркаваныя аўто. Таму ДАІ рэкамендуе вадзіцелям улічваць гэтую інфармацыю і не пакідаць транспартныя сродкі на прылеглых вуліцах. Абмежаванні будуць дзейнічаць і заўтра, 2 ліпеня.