Сёння ў сталіцы падаражэў праезд

9 августа 2014
Зараз адна паездка ў грамадскім транспарце каштуе 4000 рублёў. Набыць талон у вадзіцеля можна за 4500 рублёў. Адпаведна вырас і кошт праязных білетаў. На такія меры Мінсктранс ідзе, каб пакрыць выдаткі на перавозку пасажыраў. Нагадаем, што папярэдняе павышэнне цэн адбылося ў красавіку.